Двух расійскіх вайскоўцаў за абстрэл Харкаўскай вобласці асудзілі на 11,5 года

Двух расійскіх вайскоўцаў за абстрэл Харкаўскай вобласці асудзілі на 11,5 года

Суд на Палтаўшчыне абвясціў вырак двум расійскім вайскоўцам, абвінавачаным у абстрэле населеных пунктаў Харкаўскай вобласці. Гэта кіроўца-зараджальнік "Града" Аляксандр Бабыкін і наводчык Аляксандр Іваноў.

Іх прызналі вінаватымі ў парушэнні законаў і звычаяў вайны. Суд прызначыў ім па 11,5 года пазбаўлення волі. Пракуратура прасіла прызначыць па 12 гадоў зняволення.

На судзе яны цалкам прызналі сваю віну. Суд улічыў пакаянне, але адкінуў довады, быццам расіяне дзейнічалі пад прымусам, піша hromadske.ua.

Раней у Кіеве на пажыццёвае пазбаўленне волі быў асуджаны іншы расійскі вайсковец — Вадзім Шышымарын. Ён застрэліў бяззбройнага пенсіянера.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі