Вы тут

Два студэнты атрымалі траўмы на палігоне ў Віцебскай вобласці

Падчас вучэнняў на палігоне / Ілюстрацыйнае фота @modmilby

Два студэнты атрымалі траўмы на палігоне ў Віцебскай вобласці. Здарэнне адбылося падчас вучэбна-практычных заняткаў па інжынерна-сапёрнай справе, паведамляе прэс-служба Следчага камітэта.

Пацярпелыя — студэнты ваеннай кафедры Віцебскага дзяржуніверсітэта імя Машэрава. У іх траўмы "рознай ступені цяжкасці". Па даных СК, "ім аказваецца кваліфікаваная медыцынская дапамога".

На палігоне працуе следча-аператыўная група, а таксама піратэхнікі. Высвятляюцца ўсе абставіны здарэння.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.