"Душ — вільготныя сурвэткі": журналістка TUT.by распавяла пра ўмовы на Акрэсціна

Любоў Каспяровіч / TUT.by
Любоў Каспяровіч / TUT.by

Журналістка TUT.by Любоў Каспяровіч распавяла пра ўмовы ў мінскім Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў на Акрэсціна, дзе правяла 15 сутак. "Я думала, што ніколі ў сваім жыцці не лягу спаць на падлогу. Але аказалася, што на падлозе гэта адзіны варыянт, як ты можаш спаць, калі што-небудзь падкласці. А ў мяне вось — гэта тое, у чым я была на судзе — у тым жа і выйшла, — паказвае дзяўчына на сваю вопратку. — З пачкам масак яшчэ, якія мне дазволілі ўзяць з перадачы ў РУУС".

Пасля затрымання журналістка суткі правяла ў "двухмеснай" камеры, у якой было 15 чалавек. Сярод іх была бяздомная з вакзала, у якой завяліся вошы. "Засынаеш седзячы, бачком, і чуеш вось гэта вось пачосванне", — прыгадвае Каспяровіч.

За час зняволення да журналісткі не дайшлі ні лісты, ні перадачы. За рэчы, якія ёй збірала сястра, яна распісалася толькі на выхадзе з ізалятара: "Ні прагулак, ні душа ў традыцыйным разуменні не было. Прагулка — гэта шпацыр па камеры. Душ — вільготныя сурвэткі ці бутэлька вады".

Каспяровіч была затрымана 14 траўня каля Дома правасуддзя ў Мінску, куды прыйшла асвятляць "Справу студэнтаў". Cуддзя Сяргей Кацар палічыў, што журналістка брала ўдзел у недазволеным мерапрыемстве. Па артыкуле 24.23 КаАП яна была пакараная 15-ю суткамі арышту.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі