Вы тут

Дранікі стануць гісторыка-культурнай каштоўнасцю Беларусі

Дранікі / belzdrav.com

Дранікі, бабка і ўсе стравы з таркаванай бульбы атрымаюць статус гісторыка-культурнай каштоўнасці Беларусі, паведамляе Міністэрства культуры. За прапанову прагаласавала Беларуская рэспубліканская навукова-метадычная рада па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны пры Мінкульце. Рашэнне аб уключэнні страў у спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў будзе прынята ў бліжэйшы час.

Перад вынясеннем прапановы традыцыя прыгатавання і спажывання страў з цёртай бульбы была грунтоўна вывучана. Зафіксавана 235 народных рэцэптаў.

"У сям'і кожнага беларуса на стале нязменна прысутнічаюць дранікі, бабка і іншыя стравы, якія сталі своеасаблівым гастранамічным брэндам нашай краіны. Шырокае распаўсюджванне страў з таркаванай бульбы — асаблівасць нацыянальнай кухні беларусаў, якая сфарміравалася ў канцы ХІХ стагоддзя і захоўваецца да гэтага часу", — кажа намеснік міністра культуры Сяргей Саракач.

А вы згодны з такім рашэннем Мінкульта?

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.