Вы тут

Доўг Карпянкова за камуналку за месяц вырас на 274 рублі

Цяпер доўг вырас да 10 329 рублёў / Еўрарадыё

У мінулым месяцы ў тэлеграм-канале Антона Матолькі з'явілася квітанцыя на аплату камунальных расходаў, выпісаная на імя Ірыны Карпянковай — гэтаксама завуць жонку экс-начальніка ГУБАЗіК, а цяпер намесніка міністра ўнутраных спраў Мікалая Карпянкова. Доўг Карпянковай за камуналку па стане на сакавік 2021 года складаў 10 055 рублёў.

Еўрарадыё знайшло гэтаму пацвярджэнні. Праз месяц мы вырашылі праверыць, што ж адбылося з доўгам. Аказалася, што рахунак па-ранейшаму не аплачаны. За месяц ён вырас на 274 рублі і складае цяпер 10 329 рублёў.

Скрыншот з сістэмы АРІП / Еўрарадыё

Мінулы раз нам таксама ўдалося даведацца, што ў жыхара таго ж дома па імені Максім Мікалаевіч Мірны па камуналцы быў доўг 1106 рублёў. Гэты доўг з тых часоў аказаўся пагашаны. Цяпер сістэма прад'яўляе да аплаты 100 рублёў — нармальную суму для вялікай кватэры ў ацяпляльны сезон.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.