Для палёту з Мінска ў Амстэрдам цяпер трэба здаць тэст на антыген SARS-Cov-2

Самалёт авіякампаніі "Белавія" / Еўрарадыё
Самалёт авіякампаніі "Белавія" / Еўрарадыё

З 23 студзеня 2021 года змяніліся правілы ўезду ў Нідэрланды. Цяпер для палёту з Мінска ў Амстэрдам усім пасажырам, у тым ліку транзытным, дадаткова да ПЛР-тэста трэба прайсці экспрэс-тэст на антыген SARS-Cov-2. Аналіз мусіць быць здадзены не раней, чым за 4 гадзіны да вылету.

Прэс-служба авіякампаніі "Белавія" паведамляе, што экспрэс-тэст можна здаць наўпрост у Нацыянальным аэрапорце "Мінск" — перад вылетам. Аплаціць яго можна на месцы — праз аддзяленне банка ці праз плацежны тэрмінал. Можна таксама загадзя аплаціць праз сістэму АРІП. У гэтым выпадку пасажыр павінен раздрукаваць чэк або адправіць яго на адрас [email protected].

Рэквізіты для аплаты і іншыя падрабязнасці можна знайсці на сайце "Белавія".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі