Вы тут

Для "дармаедаў" паднялі тарыфы на ацяпленне і газ

Павысіць тарыфы хацелі яшчэ ў 2020-м, але перадумалі / domaita.by

Улады вырашылі, што не занятыя ў эканоміцы грамадзяне, якіх часта называюць "дармаедамі", з 1 мая 2021 года будуць плаціць па поўных тарыфах ацяпленне і газ.

На ацяпленне і падагрэў вады для "дармаедаў" тарыф складае 107,31 рубля за Гкал. Гэта ў пяць разоў вышэй, чым для "звычайных" грамадзян.

Газазабеспячэнне абыйдзецца ў 0,5082 рубля за кубаметр пры наяўнасці лічыльніка. Тарыфы на газ у залежнасці ад тыпу жылля і наяўнасці газавай пліты можна паглядзець тут.

З студзеня 2019-га "дармаеды" аплачваюць па поўных тарыфах гарачую ваду.

Даведацца, ці ўключылі вас у базу дармаедаў, можна на Адзіным партале электронных паслуг.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.