Dlina Volny, Mustelide і "Розы Люксембург" у трыб'юце гурту "Цэнтр”

Кавер трыб'юта гурту "Цэнтр"
Кавер трыб'юта гурту "Цэнтр"

У Расіі выйшаў трыб'ют саракагадовым юбілярам — гурту "Цэнтр", першапраходцам нью-вэйву і пост-панку ў СССР. Гурт, які стварыў Васіль Шумаў, таксама называюць піянерамі эксперыментальнай электронікі і музычна-палітычнага актывізму ў постсавецкай Расіі. Яны запісвалі свае альбомы ў анлайн-рэжыме задоўга да таго, як гэта стала мэйнстрымам. Карацей кажучы, "Цэнтр" і Шумаў прыклалі руку літаральна да ўсяго, што ўваходзіць і ў актуальны парадак сённяшняга дня.

У трыб'юце "ЦЭНТР 40 "акрамя Найка Барзова, "Грамыка", "Оберманекена" і многіх іншых паўдзельнічалі тры беларускія каманды. Гэта Dlina Volny, Mustelide і "Розы Люксембург". Нягледзячы на тое, што яны зрабілі каверы на песні, напісаныя 20-30-40 гадоў таму, трэкі дзіўным чынам пераклікаюцца з тым, што адбываецца ў Беларусі цяпер.

"Беларускія" версіі песень "Цэнтра" ўвайшлі ў першы трыб'ютны зборнік, які выйшаў 30 кастрычніка. Другі будзе апублікаваны 27 лістапада. Увесну 2021 года плануецца выпуск найлепшых трэкаў з трыб'юта на фізічных носьбітах — CD, вінілах, магчыма, нават касетах або бабінах.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі