Дэпутатка адмяніла прыём грамадзян праз цяжкую эпідэміялагічную абстаноўку

Дэпутатка адмяніла прыём грамадзян праз цяжкую эпідэміялагічную абстаноўку

Дэпутатка Палаты прадстаўнікоў Ірына Палякова адмяніла прыём грамадзян у Гарадоцкім раёне ў сувязі з цяжкай эпідэміялагічнай сітуацыяй.

Прыём грамадзян быў прызначаны на 5 студзеня ў аграгарадку Бычыха. Аднак у дзень прыёму ў газеце "Гарадоцкі веснік" з'явілася абвестка пра яго адмену.

У Гарадоцкім раёне, як пішуць "Народныя навіны Віцебска", па стане на 6 студзеня агулам былі зарэгістраваныя 1660 выпадкаў заражэння каранавірусам, больш за паўтары сотні чалавек працягваюць хварэць. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі