Дэпутат: мы ўпусцілі ідэалагічную працу ў навучальных установах

Дэпутат: мы ўпусцілі ідэалагічную працу ў навучальных установах

У Віцебску збіралася так званая "выніковая дыялогавая пляцоўка". Яе ўдзельнікі (чыноўнікі, дэпутаты) збіраюцца абагульніць прапановы "для абмеркавання на Усебеларускім народным сходзе". Гаворка на мерапрыемстве зайшла пра сітуацыю з моладдзю, якая актыўна ўдзельнічае ў пратэстах.

"Мы ўпусцілі сегмент ідэалагічнай работы ў навучальных установах, — гаварыў намеснік старшыні пастаяннай камісіі па заканадаўстве Палаты прадстаўнікоў Аляксей Ягораў. — А кожны выкладчык нясе пэўную ідэалогію, калі дае ацэнку нейкаму факту або падзеі".

Як паведамляе sb.by, начальнік галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай працы, культуры і па справах моладзі Віцебскага аблвыканкама Генадзь Ягораў дадаў: "Моладзь даўно ўжо жыве ў інтэрнэце, тэлеграм-каналах, вось там мы і павінны працаваць з імі".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі