Дэпутат Клішэвіч прапануе вазіць айцішнікаў з рыдлёўкамі ў Хатынь

Сяргей Клішэвіч / sb.by
Сяргей Клішэвіч / sb.by

Дзяржава павінна заняцца ідэалагічнай працай у IT-сектары, але "вельмі асцярожна і акуратна". Пра гэта заявіў ў эфіры ютуб-канала "СБ ТБ" дэпутат Палаты прадстаўнікоў Сяргей Клішэвіч.

Па го словах, айцішнік дзень і ноч сядзіць у камп'ютары, а дзяржава "не кіруе гэтымі камп'ютарамі, ягонымі месенджарамі і інфармацыйнымі плынямі". Такую сітуацыю Клішэвіч заклікае выпраўляць.

"Ці ў курсе той айцішнік пра свайго прадзеда, прабабулю, якія ваявалі, таксама вызвалялі на фронце і давалі яму магчымасць займацца гэтым IT-бізнесам? Ці ў курсе ён пра Хатынь, якая будуецца? Магчыма, трэба было б іх, можа, не на пастаяннай аснове, але перыядычна адрываць ад камп'ютара і везці ў Хатынь, каб яны там папрацавалі рыдлёўкай на гэтым аб’екце разам з нашымі камсамольцамі. Каб яны прасякнуліся яшчэ і духоўнымі пытаннямі, не толькі камп'ютарамі", — заяўляе ён,

Напырэдадні Аляксандр Лукашэнка крытыкаваў айцішнікаў за палітычныя погляды: "Скажам шчыра, успамінаючы 2020 год, той мяцеж, які быў навязаны нашаму народу, супрацоўнікі Парку высокіх тэхналогій праявілі сябе, мякка кажучы, не з лепшага боку".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі