Дэлегацыя Кангрэса ЗША збіраецца наведаць Тайвань

Дэлегацыя Кангрэса ЗША збіраецца наведаць Тайвань. Гэта будзе двухдзённы візіт, падчас якога яна сустрэнецца з вышэйшым кіраўніцтвам краіны, паведамляе Reuters.

Дэлегацыя прыбудзе ўжо 14 жніўня. Бакі будуць абмяркоўваць амерыкана-тайваньскія адносіны і глабальныя ланцужкі паставак.

У пачатку жніўня спікер Палаты прадстаўнікоў Кангрэса ЗША Нэнсі Пэласі наведала Тайвань. Пасля гэтага Кітай разгарнуў маштабныя ваенныя вучэнні з баявой стральбой недалёка ад Тайваня. Таксама ён увеў эканамічныя санкцыі супраць тайваньскіх кампаній.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.