Вы тут

"Давялося грузіць скрынкі самому": ці ёсць страйк на ВМЗ?

Інжынерна-лабараторны корпус Ваўкавыскага машынабудаўнічага завода / volkovysk.grodno-region.by

— Прыехаў на загрузку закатачнай машынкі. Як вынік: людзі проста не выйшлі на працу. Ніхто. Былі толькі кладаўшчык і начальнік цэха. Давялося грузіць скрынкі з машынкай самому, — гаворыцца ў ананімным паведамленні, якое форсіцца праз Тэлеграм. Гаворка тут пра Ваўкавыскі машынабудаўнічы завод.

На заводзе гэта адмаўляюць.

— Мы чыталі гэта, дзякуй вялікі, але гэта не адпавядае рэчаіснасці. Фэйк,адказваюць у прыёмным пакоі.

Па словах суразмоўцы, на прадпрыемстве "усё ў парадку, нічога незвычайнага няма, усё паводле графікаў, паводле загадаў".

— У панядзелак [калі скончыўся тэрмін "Народнага ультыматуму" Святланы Ціханоўскай . — Еўрарадыё] працавалі як звычайна, — адказвае яна на пытанне аб магчымай забастоўцы.

Наша крыніца ў Ваўкавыску паведамляе, што на заводзе чатырохдзённы працоўны тыдзень, пятніца — выходны. Але з забастоўкай гэта не звязана. Аднак іншая крыніца паведаміла, што, абмяркоўваючы дзелавыя пытанні, супрацоўнік ВМЗ сказаў, што ў іх пяцідзёнка.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.