Дастанецца ўсім. Спецыяліст-атамшчык пра наступствы абстрэлаў Запарожскай АЭС

Запарожская АЭС / frontnews.eu
Запарожская АЭС / frontnews.eu

"Існуе імавернасць таго, што адбудзецца буйны радыяцыйны інцыдэнт", — каментуе Еўрарадыё сітуацыю на захопленай расійскімі войскамі Запарожскай АЭС дырэктар АНА "АтамІнфа-Цэнтр" Аляксандр Увараў.

Запарожская АЭС — найбуйнейшая атамная станцыя ў Еўропе. На яе тэрыторыі працуе цэнтралізаванае сховішча адпрацаванага ядзернага паліва, якое астуджаецца за кошт паветра і можа захоўвацца 100–200 гадоў. І апошнім часам станцыю моцна абстрэльваюць. 

Пасля нядаўніх абстрэлаў украінскі "Энергаатам" паведаміў пра адключэнне аднаго з трох рабочых энергаблокаў станцыі. Гэта ніяк не выключае рызыкі ўцечкі радыяцыі, чым занепакоеныя спецыялісты-ядзершчыкі ўсяго свету.

 

А што будзе, калі ракета трапіць у само сховішча?

Достанется всем. Специалист-атомщик о последствиях обстрелов Запорожской АЭС

"У ім знаходзіцца старое паліва, — адказвае Увараў. — Яно не толькі адпрацаванае ў рэактары, але ўжо вытрыманае ў басейне вытрымкі. Па маіх звестках, сёння сховішча гэта запоўнена прыкладна напалову. У горшым выпадку, калі адбудзецца татальнае разбурэнне сховішча з разбурэннем усіх кантэйнераў з гэтым палівам, наступствы могуць быць вельмі непрыемныя".

Паводле слоў спецыяліста, гэта сховішча абаронена горш, чым самі рэактары, хоць пры пабудове яго, зразумела, тэставалі. Ратуе тое, што паліва там дастаткова вытрыманае і вялікая частка радыеактыўнасці ў ім ужо распалася. Гэта, вядома, трохі супакойвае, але ў атмасферу ўсё роўна могуць быць выкінутыя радыеактыўныя рэчывы. Наступствы — ад нуля да дзесяці. Можа адбыцца як лакальнае заражэнне, так і глабальнае.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі