Данілаў: Украіна жорстка адкажа, калі праз Беларусь зноў пойдуць войскі

Аляксей Данілаў / Reuters

Аляксандр Лукашэнка наўрад ці пагодзіцца, каб з боку Беларусі адбыўся наступ расійскага ці беларускага войска. Такое меркаванне ў інтэрв'ю "Настоящему времени" выказаў сакратар Рады нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны Аляксей Данілаў.

"Але калі з боку Беларусі будуць ісці войскі, як гэта было 24 лютага, яны атрымаюць такі адказ, на які не разлічвалі", — дадаў ён.

Данілаў лічыць, што Уладзімір Пуцін працягвае ціск на Лукашэнку, каб той уступіў у вайну супраць Украіны. Па яго словах, такі ціск адбываўся і падчас апошняй сустрэчы ў Сочы.

"Мы разумеем, што Пуцін штодня цісне на Лукашэнку, каб той пачаў узброеную агрэсію з боку Беларусі. Нам усё вядома. Нават нядаўняя сустрэча ў Сочы была на гэтую тэму", — заявіў ён.

Раней Лукашэнка неаднаразова заяўляказаў, што Беларусь не плануе ўдзельнічаць у вайне паміж Расіяй і Украінай.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.