Дамены belapan.by і naviny.by перапрадалі іншым асобам

Дамены belapan.by і naviny.by перапрадалі іншым асобам

Дамены belapan.by і naviny.by, якія раней належылі інфармацыйнай кампаніі БелаПАН, перапрадалі іншым асобам. Ранейшыя ўладальнікі больш не маюць да іх ніякага дачынення.

Партал naviny.by быў адным з самых папулярных у байнэце. На яго месцы пакуль што стаіць бэкап за лістапад 2017 года. А на месцы belapan.by ужо з'явіўся новы сайт з навінамі і рэкламай. Мяркуючы па кантэнце, гэтая пляцоўка захопленая трэйдарамі крыптавалют.

БелаПАН — найстарэйшае ў Беларусі незалежнае інфармацыйнае агенцтва, якое дзейнічала з 1991 года. У лістападзе 2021-га ў нашай краіне яно было ўключана ў спіс "экстрэмісцкіх фармаванняў".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі