Далёкая Куба падтрымала Лукашэнку

Далёкая Куба падтрымала Лукашэнку

Кубінскі прэзідэнт Мігель Дыяс-Канель асудзіў "замежнае ўмяшальніцтва ва ўнутраныя справы Беларусі", а таксама пашырэнне NATO да межаў Расіі і санкцыі супраць РФ. 22 верасня яго выступ прагучаў у Генасамблеі ААН.

"Зноў пацвярджаем нашу салідарнасць з законным прэзідэнтам гэтай краіны Аляксандрам Лукашэнкам і брацкім беларускім народам", цытуе словы Дыяса-Канеля ria.ru.

Куба — адна з нямногіх краін свету, якая адназначна вырашыла падтрымаць Лукашэнку ва ўмовах, калі ў Беларусі другі месяц працягваюцца масавыя акцыі пратэсту.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі