Вы тут

Дабратвор: амаль увесь архіў штаба Цапкалы трапіў да сілавікоў

Перадвыбарная ўлётка Валерыя Цапкалы / Еўрарадыё

Амаль увесь архіў штаба Валерыя Цапкалы трапіў у рукі беларускіх сілавікоў. Пра гэта напісаў у Фэйсбуку актывіст Ілля Дабратвор, які вымушана з'ехаў з Беларусі разам з пяцю дзецьмі.

"З вялікім жалем павінен паведаміць, што амаль увесь архіў штаба Валерыя Цапкалы трапіў у рукі карнікаў. Часткова былі страчаныя подпісы, якія не здаваліся ў ЦВК — каля 50 000. Па нашых прыкідках у лістах змяшчалася прыкладна 3000 чалавек, якія знаходзяцца на дзяржаўнай службе.

Бліжэйшым часам чакаецца яшчэ адна хваля палітычных матываваных звальненняў у Беларусі", — паведаміў ён.

На выбарах 2020 года Валерыя Цапкалу не зарэгістравалі кандыдатам: у ЦВК заявілі, што з 160 тысяч здадзеных подпісаў сапраўдныя толькі 75 тысяч. (Для рэгістрацыі кандыдатам у прэзідэнты неабходна 100 тысяч подпісаў.) Пасля гэтага яго штаб далучыўся да штаба Святланы Ціханоўскай.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.