Вы тут

Да канца года Беларусь атрымае ад Расіі толькі $1 млрд

Пра крэдыт Аляксандр Лукашэнка дамовіўся падчас сустрэчы ў Сочы ў Уладзімірам Пуціным / Reuters

Да канца года Беларусь атрымае ад Расіі толькі $1 млрд з абяцанага крэдыту. Пра гэта заявіў міністр фінансаў РФ Антон Сілуанаў. Паводле яго слоў, 500 мільёнаў долараў — гэта грошы Еўразійскага фонду стабілізацыі і развіцця, яшчэ столькі ж — "за кошт міждзяржкрэдыту". 500 мільёнаў долараў (таксама "за кошт міждзяржкрэдыту") наша краіна атрымае ў 2021 годзе, паведамляе ТАСС. Цяпер умовы выдзялення крэдыту прапрацоўваюцца з Міністэрствам фінансаў Беларусі, заявіў Сілуанаў.

Пра крэдыт у памеры 1,5 млрд долараў Аляксандр Лукашэнка дамовіўся падчас сустрэчы ў Сочы ў Уладзімірам Пуціным. 16 верасня беларускі кіраўнік нагадаў, што сёлета Беларусь павінна была Расіі "мільярд... па старым нашым доўгу вярнуць". "Пры ўсіх складанасцях мы гатовы былі вярнуць гэты мільярд, цытуе словы Лукашэнкі БЕЛТА. — ...Гэта была мая просьба да кіраўніцтва Расіі пра тое, што мы гэты мільярд у гэтым годзе вам не выплочваем, пакідаем у сябе і пераносім на будучы год".

"Працэнт там прымальны, — дадае Аляксандр Лукашэнка. — То бок, гэта пытанне рэфінансавання".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.