Да 16 гадоў — драконаўскія прысуды "рэйкавым партызанам" з Бабруйска

10 жніўня суд Бабруйска і Бабруйскага раёна абвясціў прысуд пяці мясцовым "рэйкавым партызанам" — дзвюм жанчынам і тром мужчынам.

Як паведамляюць праваабаронцы з MAYDAY, Наталлю Кед, Надзею Полькіну, Ігара Казлова, Віталя Мінкевіча і Канстанціна Ермаловіча прызналі вінаватым у тым, што яны спалілі пудзіла Лукашэнкі ў сакавіку 2021 года.

Усіх трох мужчын акрамя таго прызналі вінаватымі ў шэрагу дзеянняў "тэрарыстычнага характару" ўлетку-ўвосень 2021 года.

Ім прысудзілі наступныя тэрміны: 

Канстанцін Ермаловіч — 16 гадоў пазбаўлення волі;

Віталь Мінкевіч — 15 гадоў пазбаўлення волі;

Ігар Казлоў — 14 гадоў пазбаўлення волі;

Надзея Полькіна — 2 гады пазбаўлення волі;

Наталля Кед — 2 гады абмежавання волі.

У жніўні 20221-га ў Бабруйскім раёне каля чыгункі некалькі разоў знаходзілі прадметы, звонку падобныя да выбуховага прыстасавання. Таксама такі ж прадмет знайшлі каля гандлёвага кіёска "Табакерка" ў Бабруйску. Акрамя таго, тэрактам палічылі спальванне стралковага ціра, які належыць вайсковай часці 5527 (Бабруйск).

Бабруйскія рэйкавыя партызаны

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.