COVID-19 у Беларусі: + 592 новых выпадкаў заражэння і 4 смерці за суткі

Каранавірус у Беларусі / sb.by
Каранавірус у Беларусі / sb.by

Міністэрства аховы здароўя абнавіла статыстыку па каранавірусе. Паводле звестак, на 19 кастрычніка колькасць інфікаваных COVID-19 у Беларусі павялічылася на 592 новыя выпадкі. Гэта на 43 чалавекі менш, чым прырост за папярэднія суткі.

Усяго ў краіне зафіксавана 88 290 выпадкаў COVID-19. Ачунялі і выпісаны 80 130 пацыентаў. За суткі ад каранавіруснай інфекцыі памерлі 4 чалавекі. За ўвесь час распаўсюджвання віруса ў краіне, паводле звестак Міністэрства аховы здароўя, памерлі 933 чалавекі.

У свеце колькасць інфікаваных каранавірусам набліжаецца да 40 млн. З пачатку пандэміі ад інфекцыі памерлі больш за 1 млн. 113 тыс. чалавек, ачунялі больш 27,4 млн.

Рэспубліканскі цэнтр гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя рэкамендуе тым, хто перахварэў на COVID-19, прышчапіцца ад грыпу праз месяц пасля выздараўлення. Спалучэнне ў чалавека каранавіруснай інфекцыі COVID-19 і сезоннага грыпу ўяўляе небяспеку, лічаць лекары. Абодва віруса неспрыяльна ўздзейнічаюць на лёгачную тканіну, выклікаючы пнеўманіі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі