Ціханоўская просіць Ірландыю вярнуць беларусам права ўезду па візе Брытаніі

Святлана Ціханоўская і Леа Варадкар / прэс-служба Ціханоўскай

Святлана Ціханоўская папрасіла прэм'ер-міністра Ірландыі Леа Варадкара вярнуць беларусам права ўезду ў краіну па брытанскай візе, паведамляе тг-канал "Позірк". Размова пра гэта ішла падчас сустрэчы ў Давосе.

Ірландскі "бязвіз" для беларусаў адмянілі пасля расійскага ўварвання ва Украіну 24 лютага 2022 года. Для агрэсіі выкарыстоўвалася і тэрыторыя Беларусі.

Падчас сустрэчы ў Давосе Ціханоўская падзякавала Варадкару за падтрымку беларускіх праваабаронцаў і СМІ, працу ірландскага амбасадара ў Літве і Беларусі, а таксама супрацоўніцтва амбасады з беларускімі дэмсіламі. Яны абмеркавалі магчымасць падтрымкі беларускіх культурных ініцыятыў, у тым ліку накіраваных на пашырэнне беларускай мовы. Таксама гаворка ішла пра сумесныя беларуска-ірландскія праекты.

Па выніках перамоў Варадкар запрасіў Ціханоўскую наведаць Ірландыю.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.