Ціханоўская пракаментавала скандал з вынікамі цэнтралізаванага экзамену

Хваля абурэння "прымусіла выступіць нават Лукашэнку" / Ілюстрацыйнае фота sb.by
Хваля абурэння "прымусіла выступіць нават Лукашэнку" / Ілюстрацыйнае фота sb.by

Святлана Ціханоўская пракаментавала скандал з вынікамі цэнтралізаванага экзамену па рускай і беларускай мовах: многія палічылі падлік балаў некарэктным і запатрабавалі перападліку. "Так паўсюль "працуе" гэтая сістэма: лічыць галасы на выбарах, "абараняе" беларусаў ад каранавіруса, малюе на паперы высокія заробкі, — піша Ціханоўская. — Гэта адбываецца таму, што ніводнае ведамства не падсправаздачнае грамадству. Любому чыноўніку важна адправіць справаздачу наверх і абараніць сябе, а не грамадзяніна і яго права".

Святлана Ціханоўская падкрэслівае, што нават у цяперашняй сітуацыі ў Беларусі "бацькі і дзеці могуць абараніць сябе", бо хваля іх абурэння "прымусіла выступіць нават Лукашэнку". І ўжо міністр адукацыі Андрэй Іванец, які напярэдадні гаварыў пра "фэйкі", заявіў, што вынікі цэнтралізаванага экзамену праверыць міжведамасная камісія, а сістэму ацэнкі ведаў на ЦЭ перагледзяць.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі