Вы тут

Ціханоўская заклікала ЗША да санкцыяў супраць "кашалькоў" Лукашэнкі

Святлана Ціханоўская / t.me/tsikhanouskaya

На слуханнях у Кангрэсе ЗША Святлана Ціханоўская заклікала Злучаныя Штаты ўвесці санкцыі супраць "кашалькоў" Лукашэнкі. У іх ліку яна назвала такія прадпрыемствы, як "Беларуськалій" і Мазырскі нафтаперапрацоўчы завод. Яна прапанавала выявіць крыніцы замежнага фінансавання рэжыму і нацэліць санкцыі на іх.

Таксама Ціханоўская прапанавала абмеркаваць беларускую сітуацыю на такіх міжнародных мерапрыемствах, як саміт G7, саміт NATO, саміт ЕС-ЗША, сустрэчы ЗША-Расія, а таксама запрасіць да ўдзелу беларускія дэмакратычныя сілы.

Яна прапанавала Злучаным Штатам распрацаваць пакет дапамогі, заснаваны на Усёабдымным плане ЕС для дэмакратычнай Беларусі. 

Гаворачы аб ролі Масквы ў сітуацыі, Ціханоўская заявіла, што Лукашэнку вельмі важная падтрымка Расіі — у першую чаргу, каб дэманстраваць гэта сілавікам. "Я не веру, што Крэмль будзе падтрымліваць Лукашэнку доўга. І мы робім усё, каб зрабіць гэтую падтрымку як мага больш дарагой", — дадала яна.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.