Ціханоўская заклікае Літву да санкцыяў супраць "Беларуськалія"

Ціханоўская заклікае Літву да санкцыяў супраць "Беларуськалія"

Святлана Ціханоўская прапанавала, каб Літва ўвяла санкцыі супраць "Беларуськалія". Гэта павінна быць рэакцыя на рэпрэсіі супраць рабочых, якія падтрымліваюць антылукашэнкаўскія пратэсты. У інтэрв'ю агенцтву BNS Ціханоўская паведаміла, што прапаноўвала літоўскаму шраду перагледзеь умовы транзіту калійных угнаенняў з Беларусі. 

"Беларуськалій" выкарыстоўвае літоўскую чыгунку і Клайпедскі порт для экспарту сваёй прадукцыі. Акрамя таго, "Беларуськалій" інвеставаў у інфраструктуру Клайпедскага порта.

Будучая міністр эканомікі Літвы, лідар Партыі свабоды Аўшрыне Арманайтэ лічыць, што новы ўрад павінен разгледзець гэтую просьбу. На яе думку, можна пайсці на кароткатэрміновыя эканамічныя страты дзеля таго, каб вырашыць праблему з правамі чалавека. 

"Ёсць пытанні правоў чалавека, якія каштоўныя і вечныя, а ёсць эканамічныя інтарэсы, якія недаўгавечныя. Так, гэта можа мець негатыўныя наступствы для эканомікі Літвы, але можа мець станоўчыя наступствы для падзення беларускага рэжыму", — перадае BNS словы Арманайтэ.

Яна дадае, што канкрэтныя меры неабходна абмяркоўваць.

Краіны Балтыі найбольш паслядоўна і актыўна падтрымліваюць беларускіх пратэстоўцаў. Яны ўвялі свой "чорны спіс" для беларускіх чыноўнікаў, куды ўвайшло больш асоб, чым у агульны спіс ЕС.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі