Ціханоўская заклікае кіраўнікоў МЗС Еўрасаюза абвясціць план дапамогі Беларусі

Ціханоўская заклікае кіраўнікоў МЗС Еўрасаюза абвясціць план дапамогі Беларусі

Святлана Ціханоўская прапануе кіраўнікам Еўрасаюза абвясціць план дапамогі Беларусі. Пра гэта гаворыцца ў лісце, які яна накіравала міністрам замежных спраў краін ЕС і старшыням камітэтаў па міжнародных адносінах парламентаў дзяржаў-чальцоў ЕС.

Як адзначае прэс-служба Ціханоўскай, у ЕС паміж 10 траўня і 17 чэрвеня плануюць прыняць чацвёрты пакет санкцый супраць беларускага рэжыму. Ліст Ціханоўскай пазначае асноўныя задачы, якія неабходна вырашыць.

Яна заклікала міністраў замежных спраў ЕС увесці новыя адрасныя санкцыі супраць тых, хто вінаваты ў парушэнні правоў чалавека, а таксама супраць груп і кампаній, якія падтрымліваюць рэжым Лукашэнкі. 

Таксама Ціханоўская прапаноўвае правесці міжнародную канферэнцыю з удзелам прадстаўнікоў дэмакратычных сілаў і рэжыму: "Я прапаную правесці міжнародную канферэнцыю высокага ўзроўню па ўрэгуляванні крызісу ў Беларусі з удзелам беларускіх дэмакратычных сіл, нацыянальных урадаў, парламентаў і груп грамадзянскай супольнасці з ЕС, Расіі, ЗША і Вялікабрытаніі. На канферэнцыю варта запрасіць і прадстаўнікоў рэжыму. Бо крызіс павінен быць вырашаны мірным шляхам з дапамогай інклюзіўнага дыялогу. Менавіта ён павінен прывесці да новых прэзідэнцкіх выбараў сёлета. І вельмі важна, каб усе палітычныя зняволеныя і затрыманыя былі вызваленыя і рэабілітаваныя".

Акрамя таго, яна заклікае Еўрасаюз прыняць і апублікаваць усёаблыны план дапамогі для Беларусі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі