Ціханоўская сустрэнецца з беларускімі сілавікамі, якія падтрымалі пратэсты

Ціханоўская сустрэнецца з беларускімі сілавікамі, якія падтрымалі пратэсты

Святлана Ціханоўская сустрэнецца з прадстаўнікамі сілавых структур Беларусі, якія адмовіліся выконваць злачынныя загады. Як паведамляе яе прэс-служба, сустрэча пройдзе ў Польшчы ў Цэнтры беларускай салідарнасці. Адзначаецца, што згаданыя сілавікі былі вымушаны з'ехаць з радзімы, але "плануюць актыўна дапамагаць тым, хто таксама хоча пакінуць службу на рэжым".

Падчас рабочага візіту ў Польшчу Святлана Ціханоўская сустрэнецца з прэм'ер-міністрам Матэвушам Маравецкім, кіраўніком адміністрацыі прэзідэнта Кшыштафам Шчэрскім. У яе запланаваныя і іншыя сустрэчы, у тым ліку з амбасадарамі Нідэрландаў і Канады. Ціханоўская паўдзельнічае ў адкрыцці абноўленай праграмы Каліноўскага ў Варшаўскім універсітэце.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі