Ціханоўская расказала прэм'еру Швецыі пра знішчэнне мемарыяла Рамана Бандарэнкі

Ціханоўская расказала прэм'еру Швецыі пра знішчэнне мемарыяла Рамана Бандарэнкі

18 лістапада ў Стакгольме адбылася сустрэча Святланы Ціханоўскай з прэм'ер-міністрам Швецыі Стэфанам Лёвенам. Як адзначае прэс-служба Ціханоўскай, паколькі Лёвен — адзін з лідараў прафсаюзнага руху Еўропы, гаворка ішла пра падзеі на "Беларуськаліі" і "Гродна-Азоце", дзе, нягледзячы на рэпрэсіі, рабіліся і робяцца спробы арганізаваць забастоўкі.

Таксама Святлана Ціханоўская распавяла Стэфану Лёвену пра сітуацыю ў мінскім мікрараёне Новая Баравая, у якім некалькі дзён не было вады, а пасля яшчэ знікала ацяпленне. Яна назвала гэтыя падзеі "дзяржаўным тэрорам" і заклікала Стакгольм адрэагаваць новымі санкцыямі "на злачынствы супраць чалавечнасці".

Ціханоўская расказала прэм'еру Швецыі пра знішчэнне сілавікамі ў Мінску мемарыяла Рамана Бандарэнкі. Было закранутае і пытанне адмены ці пераносу з Беларусі чэмпіянату свету па хакеі 2021 года.

"Лёвен выказаў захапленне ўпартасцю беларускага народа і сустракаў Святлану Ціханоўскую як нацыянальнага лідара", — падкрэслівае яе прэс-служба.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі