Ціханоўская прызначыла прадстаўнікоў па правах чалавека і эканамічных рэформах

Ціханоўская прызначыла прадстаўнікоў па правах чалавека і эканамічных рэформах

Святлана Ціханоўская прызначыла прадстаўнікоў па правах чалавека і эканамічнай рэформах, паведамляе Telegram-канал "Пул Першай". 

Прадстаўніком па правах чалавека стаў вядомы юрыст Гары Паганяйла. Між іншага, ён быў адвакатам у справах Паўла Шарамета і Змітра Завадскага. Больш за 20 гадоў Паганяйла з'яўляецца намеснікам старшыні праваабарончага Беларускага Хельсінкскага камітэта.

Прадстаўніком па эканамічных рэформаў стаў эканаміст Алесь Аляхновіч. Гэта віцэ-прэзідэнт аналітычнага цэнтра CASE-Belarus, які займаецца вывучэннем эканомікі, а таксама распрацоўкай эканамічных рэформаў для Беларусі.

"Рэжым Аляксандра Лукашэнкі не толькі нелегітымны, ён больш не спраўляецца са сваімі задачамі. Мы не можам бяздзейнічаць і назіраць, як краіна ўсё больш апускаецца ў крызіс", — пракаментавала Ціханоўская гэтыя прызначэнні.

Ціханоўская прызначыла прадстаўнікоў па правах чалавека і эканамічных рэформах
Алесь Аляхновіч / t.me/pulpervoi

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі