Вы тут

Ціханоўская падтрымала Сусветны дзень салідарнасці з Беларуссю

Дзень салідарнасці з Беларуссю пройдзе 20 верасня / t.me/pulpervoi 

Святлана Ціханоўская падтрымала правядзенне Сусветнага дня салідарнасці з Беларуссю. Ён прызначаны на нядзелю, 20 верасня.

"Ужо больш за месяц працягваецца нашае супрацьстаянне пасля таго, як выбары былі сфальсіфікаваныя. Мы дзякуем усім беларусам за мяжой і замежнікам, якія падтрымліваюць беларускі народ",перадае словы Ціханоўскай Telegram-канал "Пул Першай".

Яна звярнулася да беларускай дыяспары і ўсіх, хто падтрымлівае Беларусь, 20 верасня і ўвесь наступны тыдзень ладзіць акцыі, вывешваць сцягі, пісаць лісты беларускім палітвязням і выказваць словы падтрымкі ў інтэрнэце. 

"Любая салідарнасць важная!" — гаворыцца ў звароце Ціханоўскай. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.