Ціханоўская: "Насамрэч, сёння Лукашэнка проста сышоў на пенсію"

Ціханоўская: "Насамрэч, сёння Лукашэнка проста сышоў на пенсію"

Святлана Ціханоўская пракаментавала "таемную інаўгурацыю" ў Палацы Незалежнасці ў Мінску Аляксандра Лукашэнкі. Ён ужо 26 гадоў ля ўлады і хоча там застацца яшчэ на 5 гадоў.

"Гэта спроба прызнаць сябе легітымным прывяла толькі да таго, што папярэднія паўнамоцтвы [Лукашэнкі] скончаныя, а новы мандат народ яму не выдаў, — кажа Ціханоўская. — Гэтая так званая інаўгурацыя, вядома, фарс. Насамрэч, сёння Лукашэнка проста сышоў на пенсію".

Святлана Ціханоўская заявіла, што загады Аляксандра Лукашэнкі сілавым структурам "больш нелегітымныя і не падлягаюць выкананню". "Я... з'яўляюся адзіным лідэрам, які абраны беларускім народам, — падкрэслівае яна. — І наша задача цяпер — разам пабудаваць новую Беларусь".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі