Ціханоўская: "Мы самі можам ажыццявіць гэтую мірную рэвалюцыю"

Ціханоўская: "Мы самі можам ажыццявіць гэтую мірную рэвалюцыю"

Святлана Ціханоўская ў панядзелак выступіла на "Форуме Кастуся Каліноўскага" ў Вільні, які праводзіцца Сеймам Літвы. Мерапрыемства прысвечана пошуку мірнага вырашэння крызісу ў Беларусі.

Ціханоўская заявіла, што са жніўня 2020 года "беларусы выраслі і пасталелі" — "навучыліся выказваць свае думкі", гаварыць пра патрэбы, мары, трывогі, расчараванні і страхі.  "Адначасова ў жыцці беларусаў шмат што — і індывідуальнае, і калектыўнае — пагоршылася", — падкрэсліла палітык. Яна распавяла пра гісторыю 22-гадовага студэнта Яўгена Каліноўскага, які асуджаны на чатыры гады пазбаўлення волі за ўдзел у мірнай акцыі пратэсту лета 2020-га, і пакутуе за кратамі. Назвала сумную статыстыку: больш за 32 тысячы затрыманых у нашай краіне з 9 жніўня мнулага года, больш за 2500 крымінальных спраў, 290 палітвязняў, "як мінімум восем" загінулых дэманстрантаў, і ніводны сілавік не прыцягнуты да адказнасці.

"На дадзены момант наша самая вялікая слабасць — гэта час, цытуе словы Святланы Ціханоўскай БелаПАН. Мы самі можам ажыццявіць гэтую мірную рэвалюцыю, але час ідзе, а лёсы людзей руйнуюцца... Так больш працягвацца не можа".

Паводле слоў Ціханоўскай, беларусам патрэбная дапамога ў арганізацыі перамоў з уладамі Беларусі на міжнароднай пляцоўцы. Яна нагадала пра галасаванне на анлайн-платформе "Голас": "Ужо каля 650 000 беларусаў выказалі жаданне стварыць новую Беларусь. Мы — сіла, з якой трэба лічыцца!".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі