Ціханоўская: калі б залежала ад мяне, я б цяпер дала Лукашэнку гарантыі бяспекі

Ціханоўская: калі б залежала ад мяне, я б цяпер дала Лукашэнку гарантыі бяспекі

Святлана Ціханоўская лічыць, што гарантыі бяспекі для Аляксандра Лукашэнкі павінныя стаць адным з пытанняў на перамовах. Але калі б залежала ад яе, то Ціханоўская такія гарантыі дала б — каб спыніць тэрор.

Пры гэтым яна кажа, што эфект ад добрых дзеянняў Лукашэнкі абнуліўся за апошні час.

"Лукашэнка зрабіў і шмат чаго добрага для краіны. але гэта ўсё абнулілася. Ніхто не згадае яго моцныя ўчынкі. Ён цяпер асацыюецца толькі з гвалтам, толькі з акрываўленымі рукамі. І добрага слова яму чакаць не давядзецца", — сказала Ціханоўская ў інтэрв'ю ўкрасінскаму журналісту Дзмітрыю Гардону.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі