Вы тут

Ціханоўскай заблакавалі рахунак, на які прыходзіла пенсія на дзіця-інваліда

"Беларусбанк" заблакаваў рахунак Святланы Ціханоўскай / кадр з відэа

Святлане Ціханоўскай заблакавалі рахунак у "Беларусбанку". Супрацоўніца банка па тэлефоне патлумачыла прычыну: "У рамках правядзення мерапрыемстваў замарожвання сродкаў фізічных асоб, уключаных у пералік датычных да тэрарыстычных дзеянняў".

Як удакладняе прэс-служба Ціханоўскай, на гэты рахунак апошнім часам пералічвалася толькі сацыяльная пенсія на дзіця-інваліда да 18 гадоў — 223 рублі ў месяц.

Як распавядала Еўрарадыё, сёння былі заблакаваныя рахункі і іншых дзеячоў, якіх КДБ уключыла ў тэрарыстычны спіс. Пріорбанк і Альфабанк заблакавалі рахункі блогера Антона Матолькі, а МТБанк — Паўла Латушкі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.