Вы тут

Ціханоўскаму працягнулі тэрмін утрымання пад вартай на два месяцы

Сяргей Ціханоўскі яшчэ на волі, вясна 2020-га / Еўрарадыё

Палітвязню Сяргею Ціханоўскаму працягнулі тэрмін утрымання пад вартай на два месяцы, паведамляе тэлеграм-канал @kyky_org. Блогер і апазіцыйны палітык знаходзіцца за кратамі з 29 траўня 2020 года. Ён быў затрыманы ў Гродне на перадвыбарчым пікеце Святланы Ціханоўскай, на якім збіраліся подпісы за яе вылучэнне кандыдатам у прэзідэнты. На відэа — правакацыя, у выніку якой Ціханоўскага схапілі амапаўцы.

Сяргея Ціханоўскага абвінавачваюць у "арганізацыі дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак" (ч. 1 арт. 342 КК), у "перашкодзе працы Цэнтрвыбаркама" (арт. 191 КК) і "распальванні расавай, нацыянальнай, рэлігійнай ці іншай сацыяльнай варажнечы" (ч. 3 арт. 130 КК). Ён знаходзіцца ў турме ў Жодзіне.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.