Ці змогуць IT-ішнікі падняць эканоміку Беларусі? (відэа)

Ці змогуць IT-ішнікі падняць эканоміку Беларусі? (відэа)

Адным з асноўных рухавікоў эканамічнага росту у 2018 годзе стане ІТ-сектар, перакананы беларускі ўрад. Паспрыяць гэтаму мусіць дэкрэт "Аб развіцці лічбавай эканомікі", які ўжо перададзены на разгляд кіраўніка краіны і ў кожны момант можа быць падпісаны. Дакумент прадугледжвае максімальна спрыяльныя ўмовы для развіцця тэхналогій блокчэйн (уключна з майнінгам ды абаротам крыптавалют), а таксама прававое рэгуляванне дзейнасці ў гэтай сферы.

Тым часам беларускі ІТ-бізнэсовец Віктар Пракапеня заявіў, што “ІТ-бізнэс — гэта заўсёды пра таленавітых людзей, а крэатыўныя людзі любяць свабоду. Менавіта таму цэнтральнай парадыгмай новага ІТ-рэгулявання з'яўляецца свабода”. Дык што ж можа быць прапісанае ў новым дэкрэце, якія дадатковыя льготы ды свабоды атрымаюць ІТ-шнікі, ці здольная гэта сфера сапраўды падняць беларускую эканоміку і наадварот, ці здольная беларуская эканоміка забяспечыць развіццё ІТ-сферы? На гэтыя і іншыя пытанні адказаў эксперт — ІТ-менеджар Сяргей Лаўрыненка.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі