Вайна ва Украіне не пакінула абыякавымі і былых беларускіх сілавікоў з ініцыятывы ByPOL. Дакладней, спробы беларускай улады і асабіста Лукашэнкі “саскочыць” з тэмы расійскага суагрэсара і адказнасці за дапамогу акупацыйным войскам Расіі на тэму міратворцы і “мы тут ні пры чым”. Вельмі нават пры чым, адказваюць на гэта ў ByPOL.
Ці ёсць падставы сцвярджаць, што Лукашэнка таксама вінаваты ў смерці ўкраінцаў? Ці мог Лукашэнка адмовіць Пуціну ў перадаванні тэрыторыі для ўварвання ва Украіну? Як вінаватых прыцягнуць да адказнасці? На гэтыя ды іншыя пытанні адказвае падпалкоўнік міліцыі, прадстаўнік ініцыятывы былых сілавікоў Аляксандр Азараў.