Ці ўсе беларускія бізнесоўцы пасядзяць за кратамі? Стрым з Кныровічам

Ці ўсе беларускія бізнесоўцы пасядзяць за кратамі? Стрым з Кныровічам

"Махлярства", "Ухіленне ад выплаты падаткаў", "Крадзеж у асабліва буйным памеры" ці "Крадзеж шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі" — любімыя артыкулы беларускай дзяржавы, праз якія яна "змагаецца" з беларускім бізнесам. Аляксандр Кныровіч, які сам адседзеў 5 гадоў у калоніі ўзмоцненага рэжыму за нібыта эканамічныя злачынствы, тлумачыць паляванне на бізнесоўцаў проста:

"Прадпрымальнік — гэта зручная мэта. Ён успрымаецца як дойная карова супрацоўнікамі ўсіх сілавых і кантрольных структур. Трэба толькі знайсці падыход. У іх свядомасці не бывае сумленных прадпрымальнікаў. Мы — прадпрымальнікі — класавыя ворагі". 

Як дзяржава выбірае ахвяру сярод бізнесоўцаў? Ці ўсе беларускія прадпрымальнікі пасядзяць за кратамі? Ці можна весці бізнес з беларускай дзяржавай без хабарніцтва? Чаму ніхто не можа абараніць прадпрымальнікаў, якім пагражае тэрмін? Адкрываць бізнес у Беларусі — заўсёды рызыка?

Пра гэта ды іншае ў жывым эфіры Еўрарадыё гутарым з экс-кіраўніком холдынга "Сармат", прадпрымальнікам Аляксандрам Кныровічам.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі