Ці гатовыя ва Украіне сустракаць “войскі Лукашэнкі” — стрым з Самусем

Міхаіл Самусь / фота з архіва

У адказ на поспехі Узброеных сіл Украіны практычна на ўсіх франтах у Крамлі прынялі рашэнне правесці на акупаваных тэрыторыях Украіны так званыя “рэферэндумы” пра далучэнне іх да Расіі, а на тэрыторыі самой Расіі — “частковую” мабілізацыю. Усё гэта з кожным днём пакідае ўсё менш прасторы для манеўру Лукашэнку, які да апошняга часу ўхіляўся ад удзелу ў вайне супраць Украіны беларускім войскам.

Як расійская мабілізацыя ўплывае на контрнаступ украінскіх войскаў? Ці атрымаецца ў Лукашэнкі ўхіліцца ад прызнання вынікаў акупацыйных “рэферэндумаў” і ці гатовая Украіна да вайны з беларускім войскам? Ці здолее Пуцін схіліць Кіеў і Захад да перамоў? На гэтыя ды іншыя пытанні адказвае намеснік дырэктара ўкраінскага Цэнтра даследавання войска, канверсіі і раззбраення Міхаіл Самусь.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.