Чыноўнікі назвалі кошт электроннай чаргі пры выездзе з Беларусі на аўто

Беларуская мяжа / unian.net

Саўмін устанавіў памер платы за рэгістрацыю ў сістэме электроннай чаргі пры выездзе з Беларусі на аўтамабілі. Для грузавых машын і аўтобусаў — адна базавая велічыня (32 рублі). Для легкавых машын, матацыклаў і мапедаў — 0,3 базавыя велічыні (9,6 рубля). Плаціць павінны кіроўца або ўладальнік транспартнага сродку.

15 жніўня Лукашэнка сваім указам адмяніў бясплатнае размяшчэнне транспартных сродкаў у зоне чакання на мяжы. Платнае браніраванне часу ўезду ў пункт пропуску з зоны чакання таксама адменена.

Цяпер кіроўцы або ўладальнікі ўсяго транспарту пры ўездзе ў зону чакання павінны аплаціць рэгістрацыю ў сістэме электроннай чаргі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.