Вы тут

Чыноўнікі абурыліся інфармацыяй афіцыйных прафсаюзаў пра праблему з дровамі

Дровы і "адпаведныя органы" / Ілюстрацыйнае фота pixabay.com

Чыноўнікі абурыліся інфармацыяй пра праблему з дровамі ў Беларусі. 23 чэрвеня першы намеснік міністра лясной гаспадаркі Аляксандр Драгун заявіў, што насамрэч ніякай "новай хвалі ажыятажнага попыту" няма.

"Гэтая інфармацыя не вытрымлівае ніякай крытыкі, яна не правераная і падрывае імідж лесагаспадарчых устаноў", цытуе словы Драгуна БЕЛТА. Міністэрства лясной гаспадаркі збіраецца звярнуцца ў "адпаведныя органы" для атрымання "ацэнкі дзеянняў інфармацыйнага рэсурса па распаўсюдзе неправераных фактаў".

Але пра праблему з дровамі паведаміў не нейкі "апазіцыйны" рэсурс, а сайт Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі. Больш таго, афіцыйныя прафсаюзы паабяцалі працягнуць "разбірацца ў дроўным цэнаўтварэнні". У публікацыі сцвярджалася пра доўгія чэргі на закуп дроваў і пра высокія цэны. Першы намеснік міністра лясной гаспадаркі заяўляе, што ўсё не так.

Дарэчы, мінулай восенню Мінлясгас прызнаваў існаванне чэргаў на выпіску дроў насельніцтву толькі ў асобных рэгіёнах краіны.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.