Чыноўніца: ёсць брэнды, якія ціхенька робяць замовы ў Беларусі

Чыноўніца: ёсць брэнды, якія ціхенька робяць замовы ў Беларусі

Намеснік старшыні Мінгарвыканкама Надзея Лазарэвіч у эфіры тэлеканала СТБ даволі аптымістычна выказалася наконт таго, як беларускія прадпрыемствы спраўляюцца з заходнімі санкцыямі. Яна лічыць, што ім трэба ўжо думаць пра імпартаапераджэнне — вучыцца вырабляць нейкія дэталі, на якія ёсць попыт у той жа Расіі. Таксама чыноўніца радасна расказала, як у некаторых выпадках абыходзяцца санкцыі.

"Ёсць брэнды, якія ў нас на слыху, тыя ж па лёгкай прамысловасці, якія ціхенька, акуратна, без лішняга [шуму] (чаму я свядома не называю назвы) — не хочуць афішыраваць, але яны прысутнічаюць, яны замаўляюць, яны размяшчаюць замовы ў нашых жа вытворцаў лёгкай прамысловасці, — кажа Лазарэвіч. — І мы "адшываем" пэўныя брэнды цяпер у Еўропу на нашых заводах. І пасля там купляюць еўрапейцы [прадукцыю з Беларусі] і думаюць, што яна зроблена ў той жа Амерыцы".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі