Чэмпіёнка свету па лёгкай атлетыцы страціла працу праз грамадзянскую пазіцыю

Чэмпіёнка свету па лёгкай атлетыцы страціла працу праз грамадзянскую пазіцыю

Чэмпіёнка свету па лёгкай атлетыцы Марына Арзамасава засталася без працы. І гэта пры тым, што раней яна паддалася ціску і адклікала свой подпіс пад лістом спартоўцаў да ўлады.

У сваім акаўнце ў Instagram Арзамасава напісала: "Заўтра пачынаю новае жыццё. Жыццё без працы, без фінансавання і без пэўнай мэты. Не так я сабе ўяўляла сваю шчаслівую будучыню, калі шчыра... Але псаванне нерваў і пастаяннае тузанне за гэтыя месяцы ўжо надакучылі".

Арзамасава была ў ліку спартоўцаў, якія асудзілі гвалт сілавікоў і запатрабавалі новых прэзідэнцкіх выбараў. Аднак пазней яна зняла свой подпіс. "Мне проста распавялі пра мае далейшыя перспектывы. Яны мне, вядома ж, не спадабаліся", — цытуе TUT.by яе тлумачэнні. Пры гэтым спартоўка не выключала, што адкліканне подпісу не дапаможа і санкцыі супраць яе ўсё адно будуць.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі