Вы тут

Чэмпіянат свету па хакеі ў Латвіі пройдзе з пустымі трыбунамі

Заўзятарам давядзецца сачыць за ЧС-2021 па ТБ ці ў інтэрнэце / delfi.lv

Чэмпіянат свету па хакеі ў Латвіі пройдзе з пустымі трыбунамі. Ён "будзе эпідэміялагічна бяспечным", заявіў латвійскі прэм'ер-міністр Крыш'яніс Карыньш. Паводле яго слоў, "гульцы будуць цалкам аддзеленыя ад астатняга грамадства", паведамляе Delfi.

Пра тое, што савет Міжнароднай федэрацыі хакея вырашыў правесці ЧС-2021 выключна ў Латвіі, стала вядома 2 лютага. Ад пачатку планаваўся сумесны чэмпіянат Беларусі і Латвіі. Аднак з нашай краіны яго перанеслі "з-за пытанняў бяспекі".

Прэм'ер-міністр Латвіі заявіў, што большая частка фінансавых выдаткаў — на Міжнароднай федэрацыі хакея. Сума неабходнага дадатковага фінансавання ацэньваецца на суму 14-15 мільёнаў еўра. Да таго ж  IIHF мусіць заплаціць Беларусі кампенсацыю, сума якой удакладняецца.

Чэмпіянат свету пройдзе з 21 траўня да 6 чэрвеня. Заўзятарам давядзецца сачыць за ЧС-2021 па ТБ ці ў інтэрнэце.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.