Вы тут

Чэмпіянат свету па хакеі могуць перанесці з Беларусі ў Расію?

Нацыянальная зборная Беларусі  / hockey.by

Прэзідэнт Міжнароднай Федэрацыі хакея (IIHF) Рэнэ Фазель ляціць у Маскву. Адна з тэм перамоваў з Уладзіславам Траццяком, кіраўніком расійскай хакейнай федэрацыі — перанос беларускіх матчаў Чэмпіянату свету 2021 года ў Маскву, сцвярджае журналіст выдання The Hockey News Раян Кэнэдзі.

"Міжнародная федэрацыя хакея перанясе Чэмпіянат свету з Беларусі ў Маскву. Рэнэ Фазель накіроўваецца ў Расію", — напісаў Кенеди ў сябе ў Twitter. Пры гэтым Латвія захоўвае правы на свае матчы Чэмпіянату.

Між тым віцэ-прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі хакея Калерва Кумала назваў малаверагодным перанос матчаў Чэмпіянату свету з Мінска ў Маскву.

"Будзе абсурдна, калі Расія атрымае беларускія матчы ЧС-2021",цытуе Кумала фінскі партал Mtvuutiset.

Па-першае, правядзенне ЧС-2021 у Расіі малаверагодна з-за сітуацыі з каранавірусам. Акрамя таго, нагадаў Кумала, Расія была адзінай краінай, якая адкрыта падтрымала Аляксандра Лукашэнку падчас пратэстаў.

Пытанне, ці можна ў існуючых умовах праводзіць Чэмпіянат свету па хакеі ў Рызе і Мінску, абмяркоўваўся на пасяджэнне савета IIHF 18 лістапада. Пытанне ўзнікла з-за напружанай палітычнай сітуацыі ў Беларусі яшчэ ў жніўні. Сітуацыя пагоршылася пасля таго, як кіраўнік беларускай федэрацыі Дзмітрый Баскаў трапіў у латвійскі "чорны спіс". Узнікла пагроза, што частка зборных проста не паедзе на ЧС у Мінск.

"Мы павінны зрабіць усё магчымае, каб правесці турнір у заяўленых краінах, але перад гэтым павінны пераканацца, што турнір атрымаецца правесці бяспечна, а пасля гэтага — што гаспадары турніру будуць гатовыя да супрацоўніцтва", сказаў па выніках пасяджэння 18 лістапада прэзідэнт федэрацыі Фазэль. Канчатковае рашэнне тады не прынялі. Дамовіліся вярнуцца да гэтага пытання яшчэ раз.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.