Вы тут

Чатыры краіны забароняць імпарт расійскага золата — чаму гэта важна?

Сліткі золата / pixabay

Вялікабрытанія, ЗША, Канада і Японія забароняць імпарт расійскага золата. Краіны лічаць, што такім чынам яны зменшаць магчымасці Крамля па фінансаванні вайны ва Украіне, піша ВВС.

Вялікабрытанія заяўляе, што гэта мера “нанясе удар у самае сэрца пуцінскай вайсковай машыны”. Экспарт золата з Расіі ў 2021 годзе склаў больш за 15 млрд долараў.

Такое рашэнне чатыры краіны прынялі падчас сустрэчы групы “Вялікай сямёркі”, якая пачалася сёння ў Германіі.

Deutsche Welle піша, што продаж золата з'яўляецца адным з найважных кірункаў расійскага экспарту. Але краіны Еўрасаюза пакуль не спяшаюцца далучацца да гэтага байкоту. Ад ЕС у “сямёрку” уваходзяць Германія, Італія і Францыя.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.