Частка беларускіх дэмсіл прапануе выбраць Нацсавет з 45 чалавек

Частка беларускіх дэмсіл (Форум дэмакратычных сіл Беларусі) прапануе выбраць "Нацыянальны савет Рэспублікі Беларусь" з 45 чалавек. Яго называюць "вышэйшым прадстаўнічым і заканадаўчым органам народа Беларусі ў перыяд незаконнага ўтрымання рэжымам улады ў Рэспубліцы Беларусь, а таксама ў пераходны перыяд". Мяркуецца, што на неназванай пакуль "незалежнай платформе" ў галасаванні паўдзельнічаюць беларусы на радзіме і за мяжой. Пра гэта было заяўлена падчас прэзентацыі "Нацыянальнай стратэгіі пераадолення палітычнага крызісу і пабудовы дэмакратычнай дзяржавы ў Рэспубліцы Беларусь". У той жа час крытыкуецца Каардынацыйная рада, пра рэфармаванне якой іншая частка дэмсіл нядаўна заявіла ў Вільні ("рада не з'яўляецца абраным органам").

Для таго, каб абраць пастаянны Нацсавет, быў створаны часовы, у які ўвайшлі 17 чалавек. Сярод іх — Вольга Карач, Вераніка Цапкала, Дзмітрый Балкунец, Анатоль Котаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.