Вы тут

Часова спыняўся транзіт расійскай нафты праз Беларусь

Беларусы пакуль змяшчаюць нафту ў рэзервуары / БЕЛТА

Часова спыняўся транзіт расійскай нафты праз Беларусь, паведамляе ria.ru. У дзяржканцэрне "Белнафтахім" кажуць пра "тэхнічныя праблемы", якія ўзніклі ў Польшчы. Таму прадстаўніцтва "Транснафты" ў гэтай краіне і запрасіла прыпыненне транспартавання "чорнага золата" па магістральным нафтаправодзе "Мазыр — Брэст".

Нафта, якая пастапае з Расіі ў Беларусь, змяшчалася ў рэзервуары вытворча-дыспетчарскай станцыі "Мазыр". Неўзабаве стала вядома, што праблемы вырашаны і транзіт адноўлены.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.