Час чакання ў чарзе да труны каралевы перавысіў 24 гадзіны

Чарга развітацца з каралевай каля Таўэрскага маста / AP 
Чарга развітацца з каралевай каля Таўэрскага маста / AP 

Час чакання ў чарзе да труны каралевы Лізаветы ІІ раніцай у суботу 17 верасня перавышаў 24 гадзіны, піша "Медуза". Бліжэй да абеду ён скарацілася да 16-ці гадзін.

Джон Хэнд распавёў BBC, што стаў у чаргу да труны манарха ў 17 гадзін вечара ў пятніцу — ён быў адным з першых у групе людзей, якія далучыліся да чаргі пасля таго, як яна зноў адкрылася.

"Тут завязваліся сяброўскія адносіны, раздавалі прысмакі, людзі дзяліліся ўспамінамі аб каралеве па меры таго, як мы набліжаліся да мэты — нягледзячы на ​​папярэджанні аб 24-гадзінным чаканні", — успамінае Джон.

Пажарныя, якія знаходзіліся на месцы, прапаноўвалі бясплатную каву і гарбату, ваду, коўдры і словы падтрымкі ўсім тым, хто разумеў, што шляху назад ужо няма і што канец ужо блізкі, дадаў ён. Джон змог развітацца з Яе Вялікасцю ў 5 раніцы ў суботу — пасля 12-ці гадзіннага чакання.

Удзень на набярэжнай каля Ламбецкага палаца, да людзей, якія ад самай раніцы стаяць у чарзе, нечакана выйшлі кароль Карл ІІІ і прынц Уэльскі Уільям. Яны рухаліся разам з чаргой да труны каралевы, паціскалі рукі падданым і цікавіліся іх самаадчуваннем.

Время ожидания в очереди к гробу королевы превысило 24 часа

Прынц Уэльскі Уільям размаўляе з людзьмі ў чарзе да труны каралевы / Reuters

Каралева Лізавета ІІ будзе пахаваная 19 верасня ў Вестмінстэрскім абацтве ў Лондане.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі