Чарнобыль vs каранавірус: паралелі, на якія складана заплюшчыць вочы

Змрочны каламбур: COVID-1986
Змрочны каламбур: COVID-1986

34 гады таму, 26 траўня 1986 года, выбухнуў рэактар на Чарнобыльскай АЭС. Улады паспрабавалі схаваць катастрофу ад жыхароў СССР. Чыноўнікі (тыя, якія ведалі) на публіцы рабілі выгляд, што нічога не здарылася. А тым, якія не ведалі, давяраючы афіцыйнай статыстыцы, не трэба было нават прыкідвацца.

Паміж тым, як улады паводзілі сябе тады — і як паводзяць сябе цяпер, у разгар пандэміі каранавіруса, можна ўбачыць нямала падабенства. Вось што ўбачыў я.

Not great, not terrible

Знакамітая фраза фізіка Анатоля Дзятлава з серыяла "Чарнобыль" актуальная сёння як ніколі. Дзятлаў, які працаваў на ЧАЭС намеснікам галоўнага інжынера, прамаўляе гэтыя словы ў першыя хвіліны пасля аварыі, даведаўшыся, што дазіметр паказвае 3,6 мкЗв/г. Перабор, вядома, але нічога страшнага. Not great, not terrible.

Соль сітуацыі ў тым, што 3,6 мкЗв/г было максімальным значэннем, якое здольны быў паказаць дазіметр. Насамрэч сітуацыя была нашмат горш.

Чернобыль vs коронавирус: параллели, на которые сложно закрыть глаза
Анатоль Дзятлаў ў серыяле "Чарнобыль" / Скрыншот

Ад коронавируса ніхто не памрэ

Усе мы ведаем пра наступствы Чарнобыля: выбуховы рост анкалагічных захворванняў, дзясяткі тысяч перасяленцаў, забруджаныя радыяцыяй тэрыторыі. Мноства смерцяў. Але непасрэдна ад выбуху на ЧАЭС загінулі толькі два чалавекі. Аператар галоўных цыркуляцыйных помпаў Валерый Хадзямчук — у момант выбуху, пад абломкамі чацвёртага энергаблока. Супрацоўнік пусканаладачныя прадпрыемства Уладзімір Шашанок — праз чатыры гадзіны, ад атрыманых траўмаў.

Чернобыль vs коронавирус: параллели, на которые сложно закрыть глаза
Пасведчанне аб смерці фельчара Васіля Ліпіліна з Барысава

"Празрыстае і рэгулярнае інфармаванне"

У сярэдзіне сакавіка беларусы раптам сутыкнуліся з тым, што Міністэрства аховы здароўя некалькі дзён не паведамляла статыстыку па распаўсюдзе каранавіруса ў Беларусі. У дзяржаўных выданнях навіны па гэтай тэме з'яўляліся з вялікім спазненнем. Калі наогул з'яўляліся.

Вось як, напрыклад, выглядае сайт газеты Адміністрацыі прэзідэнта "Беларусь сегодня" апоўдні 31 сакавіка, праз некалькі гадзін пасля таго, як у Віцебску памёр першы беларускі пацыент з COVID-19:

Чернобыль vs коронавирус: параллели, на которые сложно закрыть глаза
Бачыце навіну пра смерць пацыента з COVID-19 у Беларусі?

А вось сайт Міністэрства адукацыі 15 сакавіка. Ніводнай навіны пра тое, што ўжо некалькі дзён медыкі працуюць з некалькімі дзясяткаў студэнтаў ФМА БДУ. Нават тэксту пра прафілактыку каранавіруса няма! Праблему як бы не заўважаюць:

Чернобыль vs коронавирус: параллели, на которые сложно закрыть глаза

Нічога не нагадвае? Савецкія газеты сталі "заўважаць", што ў Чарнобылі нешта адбылося, у апошнія дні красавіка 1986 года. Пра аварыю даваліся малюсенькія зацемкі бліжэй да сярэдзіны газеты. Вось, напрыклад, што піша 1 траўня 1986 году газета "Звязда":

Чернобыль vs коронавирус: параллели, на которые сложно закрыть глаза

А "Советская Белоруссия" тут жа ўключае прапаганду: не верце заходнім агенцтвам, якія распаўсюджваюць чуткі! Праз 34 гады гэтая газета публікуе артыкулы пра тое, што не трэба давяраць сацсеткам, і пасквілі на незалежных журналістаў.

Чернобыль vs коронавирус: параллели, на которые сложно закрыть глаза

Дэманстрацыя і парад

1 траўня 1986 года ў Кіеве, Мінску і іншых гарадах праходзілі першамайскія дэманстрацыі. Людзі выйшлі на вуліцы, не падазраючы, што паветра забруджанае радыяцыяй з Чарнобыльскай АЭС. Быў цёплы дзень, шмат хто ўзяў на святочнае шэсце дзяцей. Чыноўнікі дазволілі гэта. Многія з іх самі ўдзельнічалі ў мітынгах.

Здавалася, увесь гэты час беларуская дзяржава, што пазбавілася ад "кіруючай ролі партыі" i атрымала незалежнасць, павінна была развівацца, ісці наперад. Але тактыка рэагавання на крызіс і стаўленне да людзей за 34 гады не дужа-та змяніліся.

 

Меркаванне аўтара можа не супадаць з меркаваннем рэдакцыі

 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі